Краіны G7 пагадзіліся ўвесці столь коштаў на расійскую нафту

02/09/2022 - 14:05

Краіны G7 пагадзіліся ўвесці столь коштаў на расійскую нафту. Пагаднення дасягнулі кіраўнікі Мінфінаў, паведамляе Sky News. Мяркуецца, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць са снежня. Яго мэта — скарачэнне экспартных даходаў Расіі. Масква пагражае, што ў адказ цалкам прыпыніць пастаўкі.

G7 аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Германію, Італію, Канаду, ЗША, Францыю і Японію.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала ўвесці столь коштаў і на прыродны газ з Расіі. Гэтае пытанне абмяркуюць 9 верасня міністры энергетыкі краін ЕС. Намеснік старшыні Саўбеза РФ Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў, што "будзе як з нафтай" і "расійскага газу ў Еўропе проста не будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі