Колькасць заражаных каранавірусам набліжаецца да 800 тысяч

31/03/2020 - 06:39

Колькасць заражаных каранавірусам набліжаецца да 800 тысяч. На раніцу 31 сакавіка іх амаль 786 тысяч (у ЗША — 164,5 тысячы). Памерлі ўжо амаль 38 тысяч чалавек, найбольш у Італіі — 11,5 тысячы. 30 сакавіка ў бальніцах Францыі памерлі 418 чалавек, па колькасці ахвяр (3 024) гэта чацвёртая краіна свету пасля Кітая, Італіі і Іспаніі. У Злучаных Штатах найгоршая сітуацыя склалася ў Нью-Ёрку (днямі там памерла беларуская эмігрантка). У Польшчы больш за 2 тысячы заражаных, 31 чалавек памёр, у Расіі — больш за 1800 заражаных, 17 памерлі.

У панядзелак Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла ў Telegram, што ў нашай краіне зарэгістравана 152 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі