117 нелегальных мігрантаў затрымалі літоўскія памежнікі за мінулыя суткі. Аб гэтым паведамляе Статыстычны дэпартамент Літвы. Гэта на 20 чалавек менш, чым днем раней.
З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі перахапілі 3401 мігрантаў. Гэта ў 42 раза больш, чым за ўвесь 2020-ы год.
Большасцьзатрыманых за апошнія суткі назваліся грамадзянамі Ірака.
Літва абвінавачвае афіцыйны Мінск у гібрыднай агрэсіі і чакае падтрымкі Еўразвязу. ЕС, у сваю чаргу, збіраецца разгледзіць магчымасць новых санкцый супраць асобаў з Беларусі, якія займаюцца экспартам мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут