Кіраўнік МУС: У Беларусі няма ўмоваў, каб прымаць вялікую колькасць бежанцаў

22/01/2017 - 07:56

Міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч у эфіры праграмы “Навіны 24 гадзіны” тэлеканала СТБ увечары 21 студзеня растлумачыў, чаму ў 2017 годзе краіна плануе прыняць меньшую колькасць бежанцаў, чым раней.

Са словаў Шуневіча, такое скарачэнне адбылося “па аб’ектыўных прычынах”. У Беларусі няма вострай патрэбы ў прыняцці вялікай колькасці бежанцаў, а таксама дастатковых умоваў для іх прыняцця.

Кіраўнік МУС упэўнены, што беларускі бок “вельмі гарманічна”падышоў да гэтага пытання і з практычнага, і з гуманітарнага пункту гледжання. Краіна знайшла “аптымальны варыянт, колькі людзей мы сёння можам прыняць”.

Згодна з пастановай МУС ад 30 снежня 2016 года сёлета вызначаныя наступныя размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданні статуса бежанца або дадатковай абароны: Брэсцкая вобласць — 135 чалавек, Віцебская вобласць — 170, Гомельская вобласць — 170, Гродзенская вобласць — 95, Мінская вобласць — 115, Магілёўская вобласць — 115. Усяго — 800 бежанцаў. У 2015 і 2015 гадах гэтая лічба была на 400 болей, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі