Кіраўніца МЗС Германіі: мы салідарныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

14/01/2022 - 08:59

Сітуацыя ў Беларусі не палепшылася, хаця ў заходняй прэсе яе асвятленне крыху зменшылася. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербак, перадае DW.

Яна нагадала, што ў Беларусі па-ранейшаму налічваецца вялікая колькасць палітвязняў: "У краіне амаль тысяча палітвязняў, а гэта значыць — тысяча асабістых лёсаў: бацькі, маці, студэнты, якія ні зрабілі нічога акрамя таго, што выказалі сваё меркаванне, вялі блог, выкладалі ва ўніверсітэце ці школе, у якіх ёсць дзеці, бацькі, сябры".

Кіраўніца МЗС Германіі падкрэсліла, што яе краіна салідарызуецца з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Па словах Бербак, трэба зрабіць усё, каб адбыліся справядлівыя суды над палітвязнямі або іх нарэшце выпусцілі на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі