Казіно / unsplash.com
Касірка ў Гродзенскай вобласці скрала амаль 170 тысяч рублёў. Усе грошы яна прайграла ў анлайн-казіно.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, 37-гадовая жанчына з траўня па снежань мінулага года фактычна штодзень крала наяўнасць з галоўнай касы. У абавязкі супрацоўніцы ўваходзіла складанне фінансавай справаздачнасці, што дазваляла ёй уносіць скажоныя даныя і хаваць нястачу.
Супраць яе распачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут