Новае расследаванне БРЦ
Праектам пашпарта "Новай Беларусі" ад Аб'яднанага пераходнага кабінета займаецца літоўская фірма, звязаная з "кашальком" Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.
Як так атрымалася і ці ў курсе былі дэмакратычныя сілы?
Еўрарадыё коратка пераказвае новае расследаванне ад Беларускага расследавальніцкага цэнтра.
Аб'яднаны пераходны кабінет заняўся распрацоўваннем пашпарта "Новай Беларусі", каб вырашыць праблему пратэрмінаваных пашпартоў для тых, хто не можа прыехаць у Беларусь. Для друкавання дакументаў абралі літоўскую кампанію UAB Garsų pasaulis. Менавіта яны вырабляюць бланкі пашпартоў для грамадзян Літвы.
Як высветлілі журналісты БРЦ, Garsų pasaulis фігуравала адразу ў некалькіх карупцыйных скандалах у розных краінах.
Напрыклад, у 2019 годзе кампанія выйграла тэндар на вытворчасць біяметрычных пашпартоў для Кыргызстана на $13,5 млн, а пазней праспансавала некалькім чыноўнікам паездкі за мяжу. У 2021 годзе Garsų pasaulis заключыла кантракт на вытворчасць электронных пашпартоў з урадам Зімбабвэ. Хоць мясцовая прэса паведамляла, што аналагічны праект быў запушчаны ў 2016 годзе, а ствараць яшчэ адзін не было неабходнасці.
Акрамя гэтага, Garsų pasaulis фігуравала ў "схематозах" у Малдове.
Паводле звестак БРЦ, з 2011 года ў Вільні працуе сумеснае беларуска-літоўскае прадпрыемства UAB GP Holographics. Яно вырабляе ахоўныя галаграмы для еўрапейскага рынку і наўпрост звязанае з кампаніяй "Галаграфічная індустрыя" (выпускае галаграмы ў Беларусі) і Віктарам Шаўцовым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут