Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі сёння выступяць на тэлебачанні другі раз

28/07/2020 - 06:24

28 ліпеня кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі выступяць на тэлеканале "Беларусь 1" другі раз. А 17-й гадзіне пачнецца выступ Сяргея Чэрачня, у 17:30 — Андрэя Дзмітрыева, а 18-й — Святланы Ціханоўскай, у 18:30 — Ганны Канапацкай. Усе яны маюць па 30 хвілін.

Папярэдні раз кандыдаты ў прэзідэнты выступалі на "Беларусь 1" 21 ліпеня. Не ўсе яны цалкам выкарысталі адведзены ім час. Як вядома, Аляксандр Лукашэнка ўвогуле адмовіўся ад падобных выступленняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі