Мініфарм прыпыніў ліцэнзію вядомага выдавецтва

02/04/2026 - 13:44

Эмблема выдавецтва "Тэхналогія" / "Тэхналогія"

У выдавецтва "Тэхналогія" прыпынілі ліцэнзію на распаўсюд друкаваных выданняў. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі.

Прычынай называецца тое, што выдавецтва прапусціла тэрмін для падачы паведамлення аб змяненні звестак у Дзяржаўны рэестр.

У лютым "Тэхналогія", як і шэраг іншых незалежных выдавецтваў, трапіла пад пагром. Пасля гэтага выдавецтва паведамляла пра часовае прыпыненне сваёй дзейнасці. Дырэктара "Тэхналогіі" Вацлава Багдановіча арыштавалі разам з усёй сям'ёй — жонкай і дзвюма дочкамі. Пазней усіх выпусцілі акрамя дачкі Вацлава — Вікторыі Багдановіч.

Таксама нядаўна стала вядома пра арышт рэдактара выдавецтва Змітра Санько, якому за кратамі ўжо споўнілася 76 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі