Канада таксама абвясціла санкцыі супраць беларускага рэжыму

09/08/2021 - 15:50

Канада таксама ўводзіць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Гэтыя санкцыі аналігічныя тым, што сёння абвясціла Вялікабрытанія.

Канада забараняе любыя аперацыі з каштоўнымі паперамі, страхаванне беларускіх дзяржкарпарацый. Таксама санкцыі забараняюць імпарт і экспарт нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў з Беларусі.

Акрамя Вялікабрытаніі ды Канады свае санкцыі неўзабаве абвесціць Белы дом. Вядома, што яны закрануць Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і бізнес, набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі