Кампанія Mars не будзе дадаваць беларускую мову на ўпакоўку сваёй прадукцыі

04/08/2022 - 10:35

Карпарацыя Mars не будзе дадаваць беларускую мову на ўпакоўку сваёй прадукцыі. Такі адказ у атрымаў беларускі актывіст і юрыст Ігар Случак з кампаніі “МарсСЕАБ”, якая вырабляе і прадае ў Беларусі батончыкі Snickers, Twix, Bounty, а таксама жавальныя гумкі Orbit і Wrigley.

У адказе за подпісам гендырэктара Міхаіла Сегеня кампанія спасылаецца на норму закону, дзе сцвярджаецца, што інфармацыя для спажыўцоў павінна быць даступная на рускай альбо рускай і беларускай мовах. Маўляў, парушэнняў няма.

Адметна, што на афіцыйным бланку кампаніі напісаны дэвіз з памылкай: “Будучыня пачынаецца з таго, як мы вядзем бізнес сягоння”. 

Раней падобны адказ Случак атрымаў ад кампаніі DANONE. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі