Кампанія A1 не атрымлівала афіцыйных абвінавачванняў ад беларускіх уладаў

13/12/2021 - 06:19

A1 Telekom Austria Group не атрымлівала ад беларускіх уладаў афіцыйнай інфармацыі пра нейкую ўцечку даных з сваёй беларускай кампаніі. Пра гэта яе прадстаўнік распавёў аўстрыйскім СМІ. 

Па яго словах, у кампаніі не ведаюць ні пра якія судовыя разгляды, а пра абвінавачванні вядома толькі з неафіцыйный каналаў.

Менавіта ўцечкай даных патлумачылі сілавікі затрыманне прэс-сакратара A1 у Мінску Мікалая Брэдзелева, якое адбылося 10 снежня.

У кампаніі кажуць, што доступ да даных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна. Брэдзелеў пры сваёй пасадзе проста не меў тэхнічнага доступу да такой інфармацыі. Тым не менш пашыраную праверку ўнутры кампаніі ўсё ж пачалі.

Відэа з затрыманым прэс-сакратаром А1 з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. З'яўленне гэтага відэа асудзілі як кампанія А1, так і МЗС Аўстрыі — за ўмяшанне ў прыватнае жыццё Брэдзелева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі