Каляровае спалучэнне паходні пекінскай зімовай Алімпіяды спадабаецца беларусам

05/02/2021 - 13:43

Арганізатары зімовых Алімпійскіх Гульняў 2022 года ў Пекіне паказалі, якой будзе іх паходня. Яна нагадвае дзве стужкі, якія ўзнімаюцца знізу ўверх па спіралі. Адна стужка чырвонага колеру, другая — серабрыстага. Арганізатары пішуць, што каляровае спалучэнне "сімвалізуе сустрэчу лёду і полымя". Нямала беларусаў пабачаць у паходні... БЧБ-сцяг.

Фота і відэа з'явіліся на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Дзіўна, што ў беларускіх спартыўных чыноўнікаў не ўзнікла жадання паходню... перафарбаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі