Каля Брэста пасля сутыкнення з таксоўкай перакуліўся легкавік (фота)

03/04/2016 - 08:23

Каля Брэста пасля сутыкнення з машынай таксі перакуліўся легкавік. Здарэнне адбылося 2 красавіка на аўтадарозе М-1/Е-30 непадалёк ад вёскі Чэрні, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі вінаваты кіроўца таксоўкі, 26-гадовы брэстаўчанін. Мужчына збочыў налева на забараняльны сігнал святлафора. Гэтым ён дапусціў сутыкненне з аўтамабілем “Форд”, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Ад удару з таксоўкай “Форд” перакуліўся. У выніку пацярпела 53-гадовая пасажырка аўтамабіля “Форд”. Жанчыну даставілі ў лякарню.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі