Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы

08/09/2023 - 14:08

Кіеў, 8 верасня 2023-га / t.me/belwarriors/

Каліноўцы адзначылі ў Кіеве Дзень беларускай вайсковай славы. 8 верасня яны сабраліся ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры каля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму. У мерапрыемстве "Орша 1514. Плячом да пляча — перамагаем" паўдзельнічалі вайскоўцы брыгады імя Астрожскага, ваенныя капеланы, беларускі і ўкраінскі актыў Кіева, гісторыкі, мастакі, праваслаўныя святары, літоўскія і польскія дыпламаты.

"Украінцы, беларусы, літоўцы і палякі разам адсвяткавалі яскравую перамогу над спрадвечным ворагам — Масковіяй", піша прэс-служба палка Каліноўскага.

Адбыліся малебен за перамогу Украіны і кароткая гісторыка-мастацкая імпрэза, урачыстае адкрыццё барэльефа князю Астрожскаму на сцяне Кафедральнага сабора, ушанаванне беларускіх добраахвотнікаў, якія атрымлівалі ўзнагароды. Са святам павіншавалі каліноўцы, якія знаходзяцца на фронце.

8 верасня адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года. У гэтай бітве войска Вялікага княства Літоўскага, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла значна большае войска Маскоўскага княства.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі