"Іслач" атрымала найбуйнейшую перамогу ў Вышэйшай лізе, БАТЭ апусціўся ў стыкавыя матчы

25/10/2026 - 23:32

Чэмпіянат Беларусі па футболе выходзіць на фінішную прамую / БАТЭ

23, 24 і 25 кастрычніка прайшлі матчы 26-га тура у Вышэйшай лізе. "Іслач" разграміла "Нафтан" з лікам 6:0. Для "ваўкоў" гэта самая буйная перамога ў гісторыі выступлення ў Вышэйшай лізе.

Каманда ўпэўнена ідзе на трэцім месцы і ўсё яшчэ мае шансы, у тым ліку і на залатыя ўзнагароды.

Ужо 28 кастрычніка "Іслач" згуляе адкладзены матч 17-га тура супраць лідара і дзеючага чэмпіёна "МЛ Віцебск".

"Букмекеры" у сваю чаргу ў 26-м туры ўпэўнена перайгралі "Віцебск" з лікам 2:0 і працягваюць лідзіраваць у турнірнай табліцы.

"Дынама-Мінск" здабыло валявую перамогу над "Гомелем" — 2:1 і займае другое месца ў чэмпіянаце.

БАТЭ дома прайграла "Белшыне" — 0:1 і зноў апусцілася ў зону стыкавых матчаў за права застацца ў Вышэйшай лізе.

"Баранавічы" абыгралі "Мінск" — 3:1. Навічок Вышэйшай лігі амаль забяспечыў сабе захаванне прапіскі ў эліце ў свой першы год вяртання ў яе.

"Арсенал", гуляючы ў большасці ўвесь матч з "Дняпром" — на 11-й секундзе быў выдалены іх гулец, так і не змог зламаць супраціву суперніка — 0:0.

"Славія" у другім таймe даціснула "Тарпеда-БелАЗ" — 4:2.

"Нёман" у заходнім дэрбі ў Гродне буйна прайграў брэсцкаму "Дынама" — 1:4.

Становішча ў чэмпіянаце:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі