Інвестыцыйная праграма Аршанскага раёна: адна дарога і двое могілак

09/04/2018 - 10:30

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь апублікаванае рашэнне Аршанскага раённага савета, якім зацвярджаецца Інвестыцыйная праграма раёна на 2018 год. Яна распрацаваная “з мэтай эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання сродкаў раённага бюджэту, якія накіроўваюцца на інвестыцыі ў асноўны капітал”. Праграмай прадугледжваецца, што на праектаванне і будаўніцтва ці рэканструкцыю аб’ектаў камунальнай уласнасці прадугледжваецца 357 тысяч рублёў.

У дакуменце згадваюцца толькі тры аб’екты. Першы — рэканструкцыя дарогі ў Оршы, другі — будаўніцтва могілак каля вёскі Цяленцеева, трэцяе — вясковыя могілкі вёскі Андрэеўшчына (верагодна, запланаваная рэканструкцыя).

Фота: http://pravo.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі