ГУБАЗіК сёлета затрымаў 11 беларусаў, якія хацелі ехаць абараняць Украіну

20/03/2023 - 05:47
Міхаіл Бедункевіч / СТБ

Ад пачатку года ГУБАЗіК затрымаў 11 беларусаў, якія планавалі выехаць ва Украіну, каб абараняць яе. Такую лічбу назваў намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

"У бягучым годзе выяўлена 11 асоб, якія мелі намер выехаць ва Украіну, альбо транзітам праз іншыя краіны ва Украіну, для прыняцця ўдзелу ва ўзброеным канфлікце, у вайне", — заявіў ён.

Высвятляць такіх людзей, па словах Бедункевіча, удаецца праз аператыўную інфармацыю. Таксама, кажа ён, працуе разведка ў інтэрнэце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі