Гомельскія ратавальнікі двойчы за дзень выязджалі на дапамогу катам (відэа)

27/08/2018 - 13:21

Гомельскія ратавальнікі 25 жніўня двойчы выязджалі на дапамогу катам паведамляе прэс-служба МНС.

Каля 11-й гадзіны дапамога спатрэбілася кату, у якога лапа захрасла ў радыятары ацяплення на вуліцй 8-й Іншагародняй. Відэа вызвалення ратавальнікі знялі на відэа. 

А праз 21 хвіліну работнікі МНС выехалі ў дом на вуліцы Савецкай у ката лапа захрасла ў аконнай шыбе. 

Ратавальнікі дасталі абодвух катоў і перадалі гаспадарам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі