Гомельская вобласць — самая "экстрэмісцкая" ў Беларусі

02/11/2022 - 05:11
Гомельскі міліцыянер правярае дакументы / t.me/uvdgomel

Гомельская вобласць — самая "экстрэмісцкая" ў Беларусі. На 10 тысяч яе жыхароў прыпадае 2,2 "экстрэміста". Гэта самы высокі паказчык сярод усіх абласцей краіны і сталіцы, піша "Флагшток". Выданне прааналізавала спіс нядобранадзейных для ўладаў грамадзян і ацаніла маштаб рэпрэсій.

У спісе "экстрэмістаў", які складае МУС РБ, 1469 чалавек. Кожны пяты з іх — жыхар Гомельскай вобласці. Мінчукоў у спісе 391 чалавек. Сярод абласных цэнтраў лідыруе Брэст — 115 "экстрэмістаў" (Гомель займае трэцяе месца — 111). У топ-5 самых "экстрэмісцкіх" гарадоў увайшоў адзін раённы цэнтр — Жлобін з Гомельшчыны. Там на тысячу жыхароў прыпадае больш за аднаго "экстрэміста".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі