Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыехаў у Львоў. У чацвер ён плануе ў гэтым горадзе сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Прэс-служба Гутэрыша паведамляе, што ў сустрэчы прыме ўдзел і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Пра запланаваны візіт ва Украіну генсека ААН стала вядома напярэдадні. Ён збіраецца таксама пабываць у Адэсе. Мяркуецца, што на сустрэчах будзе абмяркоўвацца транспартыроўка ўкранскага збожжа за мяжу, сітуацыя на Запарожскай АЭС і місія па расследаванні забойства ўкраінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут