Генпракуратура выявіла, што пры рамонце дарог завышаліся кошты

10/10/2017 - 12:21

Генпракуратура разам з пракуратурамі Магілёўскай і Віцебскай абласцей ды адпаведнымі транспартнымі пракуратурамі праверыла, як Мінтранспарту, а таксама Віцебскі і Магілёўскі аблвыканкамы выконваюць Дзяржаўную праграму па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Беларусі на 2015-2019 гады.

Праверка выявіла, што падчас бягучага рамонту на дарогах выконваліся работы і ўжываліся машыны і механізмы, не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй. Гэта, натуральна, павялічвала кошт рамонту, адзначаецца на сайце ведамства. Пры гэтым РУП "Белдарцэнтр" зацвярджаў акты выкананых работ не па іх фактычнай вытворчасці, а па каштарыснай дакументацыі. Выяўленыя і iншыя выпадкі завышэння кошту рамонту дарог.

Самым распаўсюджаным парушэннем, як выявілі прыкуроры, было недатрыманне тэмпературнага рэжыму пры кладцы сумесі ў месцах спалучэння са старым пакрыццём. Гэтае парушэнне можа стаць прычынай хуткага зносу дарог. 

Планы правядзення рамонтаў часам не выконваліся з-за перасылак бюджэтных грошай з аднаго аб'екта на іншы.

Таксама праверка пацікавілася рэканструкцыя і капітальным рамонтам мастоў. Выявіліся факты, калі арганізацыі-падрадчыкі не выконвае свае гарантыйныя абавязацельствы па ўтрыманні аб'ектаў.

Генпракуратура накіравала на адрас Мінтранспарту інфармацыйную запіску з прапановамі па выпраўленні сітуацыі і карэктаванні праграмы развіцця і ўтрымання аўтамабільных дарог.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі