Гендырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі не працягнулі кантракт

09/06/2023 - 09:26
Уладзімір Пракапцоў / vitvesti.by

Гендырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзіміру Пракапцову Мінкультуры не працягнула кантракт. На наступным тыдні ён развітаецца з калектывам, паведамляе reform.by са спасылкай на свае крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Пракапцову 69 гадоў. Таму афіцыйнай прычынай "спынення працоўных адносін" стаў яго паважаны ўзрост.

Уладзімір Пракапцоў адпрацаваў кіраўніком Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі чвэрць стагоддзя. Ён лічыцца адным з самых вядомых музейных кіраўнікоў у нашай краіне. У апошнія гады музею ўдавалася трымаць планку прафесіяналізму на фоне агульнай паступовай дэпрафесіяналізацыі устаноў культуры з-за рэпрэсій, пад якія патрапілі спецыялісты, адзначае выданне.

Летась хваля звальненняў закранула і Нацыянальны мастацкі музей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі