Гендырэктар "Гродна Азот" прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы

30/10/2020 - 17:36

Гендырэктар "Гродна Азот" Ігар Бобыр прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы. Ён іх назваў: "супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы". 

"Група з пары дзясяткаў чалавек, падбухтораная звонку і якая называе сябе стачкамам, спрабуе "забіць" завод,апісвае супрацоўнікаў начальнік. — Вось ужо на працягу трох месяцаў яны не проста шантажуюць, а літаральна тэрарызуюць 10-тысячны калектыў завода, гродзенскі рэгіён і ўсю рэспубліку".

На "Гродна Азот" плануецца замяніць азотаўцаў-забастоўшчыкаў спецыялістамі з Гомельскага хімічнага завода, а таксама з "Магілёўхімвалакно".

Раней гендырэктар "Гродна Азот" заяўляў, што прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме: "Новыя змены прыбылі на працу. Усе тэхпрацэсы ў норме". Але, відаць, нешта пайшло не так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі