"Газпрам" лічыць, што Беларусь запазычылася яму ўжо 200 мільёнаў долараў

31/05/2016 - 11:03

"Газпрам" лічыць, што запазычанасць Беларусі перад кампаніяй за пастаўкі газу вырасла да 200 мільёнаў долараў. Такую лічбу назваў намеснік старшыні праўлення "Газпрама" Аляксандр Мядзведзеў, піша teknoblog.ru. На пачатку траўня расійская кампанія казала пра запазычанасць у 125 мільёнаў долараў.

Спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй наконт кошту на газ ідуць з пачатку 2016 года. Расія разлічвала пастаўкі газу па 142 долары за тысячу кубаметраў. Беларускія чыноўнікі спасылаліся на сусветную кан'юнктуру і казалі, што кошты неабходна знізіць. На цяперашні момант афіцыйны Мінск называе справядлівым коштам на расійскі газ 73 долары за тысячу кубаметраў. У Маскве ж кажуць пра пастаўкі па кошце 132 долары за тысячу кубаметраў.

Пастаўкамі газу ў Беларусь займаецца даччыная кампанія "Газпрама" — ААТ "Газпрамтрансгаз Беларусь". Нядаўна гэтая кампанія падала ў суд на абласныя газазабеспячальныя арганізацыі Беларусі за недаплату запастаўкі газу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі