Гайдукевіч віншуе "Альтэрнатыву для Германіі" з паспяховым удзелам у выбарах

26/09/2017 - 11:29

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч накіраваў ад імя партыі віншаванні пераможцу выбараў у парламент Германні — партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз. Акрамя таго, Гайдукевіч павіншаваў партыю "Альтэрнатыва для Германіі" з паспяховым удзелам у выбарах, паведамляе прэс-служба ЛДП.

Як вядома, "Альтэрнатыва для Германіі" заняла трэцяе месца па выбарах у бундэстаг. Гэта кансерватыўная партыя, якая стаіць на пазіцыях еўраскептыкаў. Ва ўсходняй частцы Германіі (былой ГДР) прыхільнікі партыі часта выказваюць крайне правыя, нацысцкія погляды. 

Як інфармуе прэс-служба ЛДП, Гайдукевіч запрасіў прадстаўнікоў партыі  "Альтэрнатыва для Германіі" наведаць Беларусь з сяброўскім візітам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі