Гаспадар аўтарынку "Малінаўка" і парку Dreamland хаваецца ад крэдытораў у Еўропе

24/03/2016 - 04:35

Асноўны ўладальнік кампаній "Гандлёвы свет Колца" і "Ростэм" бізнэсовец Юрый Авяр'янаў знаходзіцца за межамі Беларусі, піша "Беларускі партызан" са спасылкай на некалькі інфармаваных крыніцаў. Сям'я бізнэсоўца не адказвае на пытанні, сам ён на сувязь не выходзіць. Таму журналісты лічаць верагоднай і другую версію: бізнэсоўца арыштавалі беларускія сілавікі, як раней — Чыжа і Баскіна.

Паведамляецца, што ў Авяр'янава ўзніклі вялікія праблемы з крэдыторамі і праваахоўнымі органамі. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён завінаваціўся крэдыторам і бюджэту каля 30-40 мільёнаў долараў.

Фірма "Гандлёвы свет Колца" аб'ядноўвае аўтамабільны і будаўнічы рынкі, а таксама гандлёвыя цэнтры ў сталічным мікрараёне Малінаўка. Кампанія "Ростэм" уключае ў сябе цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў ва Уруччы, парк забаў "Dreamland" і філіял "Аграфірма "Ілля".

На 1 сакавіка "Ростэм" і "Гандлёвы свет Колца" значыліся ў спісах кампаній, якія дапусцілі запазычанасць па плацяжах у бюджэт Мінска і Мінскай вобласці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі