Галасуем: у конкурсе на лепшую паштовую марку ЕС удзельнічае наш хамяк

02/09/2021 - 13:46
Хамяк звычайны / Ілюстрацыйнае фота

Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) абвясціла конкурс на лепшую паштовую марку, паведамляе Мінсувязі.

Сёлета тэмай конкурсу сталі віды нацыянальнай дзікай прыроды, якія знікаюць.

Да ўдзелу ў конкурсе заяўлена і паштовая марка нашай краіны, якую выпусціла Мінсувязі, на ёй намаляваны хамяк звычайны.

Кожны жадаючы можа падтрымаць нашу марку сваім голасам — зрабіць гэта можна тут. Конкурс будзе доўжыцца да 9 верасня.

Хамяк звычайны ў Беларусі адносіцца да рэдкіх жывёл. Масавага яго размнажэння і высокай колькасці за апошнія 30 гадоў не адзначана. З гэтай прычыны "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзіць ініцыятыву "Хамяк, суслік і белка-палятуха: выратаваць супергрызуноў!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі