Футбольнага трэнера з чырвона-зялёным сцягам асудзілі на 14 сутак арышту

16/11/2020 - 18:51

На 14 сутак арышту асудзілі 16 лістапада трэнера Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па футболе Руслана Пратасеню.

15 лістапада мужчына прыйшоў на "Плошчу Перамен" з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам, піша Tribuna.com. Там яго і затрымалі.

На судзе Пратасеня распавёў, што прыйшоў ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі. Ён спытаўся ў супрацоўніка АМАП, ці можа ён знаходзіцца на "Плошчы Перамен" з такім сцягам, але яго адвезлі ў РУУС.

Суд пакараў Пратасеню адміністрацыйным арыштам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі