Фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 2610 рублёў

11/11/2021 - 12:56

Беларускую фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 2610 рублёў (на 90 базавых велічынь), паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці. Суд прызнаў яе вінаватай у "парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення... пікетавання". Верагодна, маецца на ўвазе "Пагоня" на машыне Аляксандры.

Чэмпіёнку свету па лыжным фрыстайле, найлепшую спартсменку нашай краіны 2019 года затрымалі ў Мінску ў сераду ўвечары, калі яна ехала на аўтамабілі з трэніроўкі. З міліцыі спартсменку адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. У чацвер яе судзілі.

Летась Аляксандра Раманоўская падпісала ліст за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі