Фрыстайлістка Раманоўская заваявала золата на Універсіядзе ў Краснаярску

04/03/2019 - 05:28

Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала золата на XXIX зімовай Універсіядзе ў Краснаярску. Беларуска выканала трайное сальта і на дзевяць балаў адарвалася ад прадстаўніцы Расіі, амаль на амаль 21 —— ад спартсменкі з Казахстана.

"Трэнер прапаноўваў зрабіць двайное сальта, але вырашыла рызыкнуць і выступаць з патройным, — распавяла Раманоўская БЕЛТА. — Не ў маіх правілах ісці па шляху найменшага супраціўлення, часта рызыкую на схіле".

Аляксандры Раманоўскай 22 гады. У лютым сёлета яна бліскуча заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў ЗША.

З архіву БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі