Фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка арыштавалі на 10 сутак

30/11/2021 - 12:46

Заводскі раённы суд Мінска прысудзіў фрылансеру Радыё "Свабода" Андрэю Кузнечыку 10 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве.

Суд над Кузнечыкам адбыўся яшчэ 26 лістапада, але сваякам стала вядома пра гэта пазней, перадае Радыё "Свабода".

На судзе Кузнечык не прызнаў сваёй віны. Яго адправілі на Акрэсціна.

Як распавядала Еўрарадыё, Андрэя Кузнечыка затрымалі увечары 25 лістапада, калі ён адправіўся на роварную прагулку. Пры ператрусе з яго кватэры забралі тэхніку ды іншыя прадметы. Пасля затрымання Кузнечыка сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над ТГ-каналам Радыё "Свабода", аднак праз 10 хвілін адміны РС вярнулі сабе кантроль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі