Французская Корсіка пакінула ў сіле забарону буркіні

07/09/2016 - 05:59

Суд на французскай Корсіцы пакінуў у сіле забарону на нашэнне мусульманскага купальнага касцюма буркіні. Згодна з рашэннем суда горада Бастыя, уведзеная на Корсіцы забарона з’яўляецца законнай і абгрунтаванай у сувязі з неабходнасцю перадухілення парушэнняў грамадскага парадку на востраве. Пры гэтым суд адхіліў патрабаванне Французскай лігі па абароне правоў чалавека прызнаць забарону буркіні незаконнай.

У канцы жніўня Вышэйшы адміністратыўны суд Францыі прыпыніў дзеянне забароны на нашэнне па пляжах буркіні. Рашэнне закранула толькі адну вёску на поўдні Францыі, дзе забаранілі мусульманскія купальныя касцюмы. Суд пры гэтым дапусціў, што забарона можа ўводзіцца, калі з’яўленне жанчын у такой вопратцы можа выклікаць агрэсію з боку навакольных і парушыць грамадскі парадак.

Забарону на нашэнне буркіні ўвёў мэр вёскі Сіско, якая знаходзіцца на Корсіцы. Гэта адбылося пасля бойкі паміж мясцовымі жыхарамі і выхадцамі з Паўночнай Афрыкі, якая пачалася з-за спробы турыста сфатаграфаваць жанчыну ў буркіні.

Мінулым летам каля 30 гарадоў і вёсак у Францыі ўвялі забарону на нашэнне буркіні. На поўдні Францыі назіраецца рост напружанасці паміж мясцовымі жыхарамі і прадстаўнікамі мусульманскай супольнасці. На гэтым тыдні на Корсіцы бацькі не пусцілі ў будынак дзіцячага садка пяцярых мусульманак у хіджабах. Бацькі былі абураныя, што іх дзецям забараняюць насіць нацельныя крыжы, але пры гэтым у садок свабодна прыходзяць жанчыны ў хіджабах, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі