Фотафакт: у Мінску прадэманстравалі айчынны джынсавы пінжак

10/06/2016 - 13:41

У Мінску прадэманстравалі айчынны джынсавы пінжак, выраблены на Аршанскім льнокамбінаце. Ён пашыты з джынсавай са льном тканіны беларускай вытворчасці. На прэс-канферэнцыі пінжак апрануў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Анатоль Суботка (на здымку).

Старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык кажа, што ў ліпені джынсавыя пінжакі патрапяць у продаж, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, "гэта эксклюзіўны тавар". "Джынсавыя вырабы, якія будуць зробленыя з уключэннем ільняных валокнаў, вядома, будуць даражэй за звычайныя", — падкрэсліў кіраўнік канцэрна. Што да штаноў з джынсавай тканіны, дык іх пачнуць шыць праз месяц. Ільняныя джынсы будуць каштаваць даражэй за традыцыйныя баваўняныя, але наўрад ці больш за мільён рублёў, паведаміў Яфімчык.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі