Фотафакт: У мастацкі музей перадалі медную дошку, якую забралі ва ўкраінца

21/12/2015 - 15:32

Брэсцкая мытня перадала ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь медную дошку для друкавання гравюр ХIХ-ХХ стагоддзяў. У красавіку 2015 года супрацоўнікі мытнага паста "Пінск" канфіскавалі ў 25-гадовага грамадзяніна Украіны каваную медную пласціну з выявай гістарычных падзей памерам 42х64 см і вагой каля 6 кг. Мужчына, які ехаў на аўтамабілі, незадэклараваў каштоўны прадмет і заявіў мытніку, што не мае рэчаў для дэкларавання.

Было прынятае рашэнне пра правядзенне мытнай экспертызы, якая і ўстанавіла час вырабу пласціны. Яна адносіцца да культурных каштоўнасцяў, уяўляе сабой мастацкую, гістарычную і музейную каштоўнасць. Кошт складае больш за 5 тысяч долараў. Рашэнне аб канфіскацыі прыняў суд Маскоўскага раёна Брэста. Да таго ж, украінца аштрафавалі.

Спецкамісія Мінкультуры па захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцяў вырашыла перадаць культурную каштоўнасць у музей у Мінск. І ён ужо заняў там месца ў экспазіцыі.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі