Фотафакт: мінскі стадыён “Дынама” набыў канчатковыя контуры

27/09/2017 - 10:33

Мінскі стадыён “Дынама” набыў канчатковыя контуры. На ім практычна завершаная зборка даху над трыбунамі. Сённяшняе фота, зробленае дронам, з’явілася ў Twitter.

Планавалася, што стадыён здадуць у эксплуатацыю ў снежні 2017 года. Аднак некалькі тыдняў таму старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што будаўнікі ў гэты тэрмін не ўкладуцца і назваў новы — чэрвень 2018 года. Аднак неўзабаве пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка выказаў нязгоду з гэтым пераносам. Як вядома, у 2019 годзе на “Дынама” пройдуць II  Еўрапейскія гульні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі