Туман / lookby.media
У чацвер, 29 кастрычніка, прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца няўстойлівы, слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 8-13 градусаў цяпла.
У наступныя два дні дажджы і туман таксама застануцца.
У пятніцу, 30 кастрычніка, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе пераменных кірункаў, 3-8 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +7...+12 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут