Фота дня: як "паркуны" ўзаралі газон каля будынка МАРГ і Мінспорту

07/03/2019 - 09:01
Еўрарадыё

Чытач Еўрарадыё даслаў у рэдакцыю фотаздымкі аўтамабіляў, прыпаркаваных на газоне і тратуары ля будынка МАРГ і Мінспорту па адрасе: вул. Кірава, 8/1. Побач ёсць платная паркоўка, дзе бываюць вольныя месцы. Але паркавацца на газоне — зручна і бясплатна. Паглядзіце, у што ператварылася зелёная зона перад міністэрскім будынкам!

Кіроўцы працягваюць ставіць аўтамабілі там, дзе прывыклі за зіму. Але снег у Мінску сышоў, і зараз добра відаць, дзе заканчваецца паркоўка і пачынаецца зелёная зона. Некаторыя не звяртаюць на гэта ніякай увагі, у выніку газоны ператвараюцца ва ўзаранае поле.

У мінулым годзе мы пісалі пра тое, як мінчук Зміцер спрабаваў перамагчы парушальнікаў паркоўкі ля міністэрскага будынка з дапамогай ДАІ і штрафаў. Мабыць, умяшанне Дзяржаўтаінспекцыі не аказала на іх належнага ўплыву. Або памяць у "паркуноў" кароткая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі