Фонд салідарнасці BYSOL размеркаваў сярод палітвязняў і сем'яў 100 тысяч еўра

09/02/2024 - 15:15

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак

Фонд салідарнасці BYSOL прайшоў аўдыт Назіральнай рады марафону "Нам не ўсё адно". Яго правяла дырэктарка партала "Зеркало" Аляксандра Пушкіна.

Фонд размеркаваў 100 000 еўра, атрыманыя ў рамках марафону салідарнасці для дапамогі палітзняволеным, сярод 200 палітвязняў і іх сем’яў — па 500 еўра на запыт.

Прадстаўніца Назіральнай рады марафону пацвердзіла, што ўсе грошы былі перададзеныя атрымальнікам: "Фонд падрыхтаваў дакументы, якія даказвалі, што грошы сапраўды былі дасланыя адрасатам. Таксама былі прадастаўленыя пацвярджэнні іх атрымання". 

Раней праверку паспяхова прайшлі шэсць праваабарончых арганізацый-удзельніц марафону. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі