Філіп Кіркораў адкрыў у Мінску краму з курткамі коштам у 28 мільёнаў

23/09/2015 - 18:28

23 верасня ў Мінску адчынілася новая крама Phill 4 you – брэнд належыць Філіпу Кіркораву. З гэтай нагоды расійская зорка прыбыла ў беларускую сталіцу.

Спявак прызнаўся, што любіць беларускія дранікі, аднак вымушаны сачыць за фігурай, бо ў адрозненне ад Дзімы Малікава, імгненна набірае вагу. На сустрэчу прыйшоў беларускі сябра Кіркорава – Аляксандр Ціхановіч, які раіў набываць усё, што падабаецца, а не адкладваць пакупку на потым.

Кошт на цішоткі ў краме пачынаецца ад мільёна рублёў. А вось малінавая скураная куртка  Dsquared2 абыйдзецца ў 28 мільёнаў.

Паводле onliner.by

Фота:  onliner.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі