Федэрацыя футбола пакарала Зубовіча за разбіты банер штрафам і дыскваліфікацыяй

04/10/2024 - 09:41

Ягор Зубовіч / betnews.by

Футбаліст Ягор Зубовіч за разбіты банер дыскваліфікаваны на адзін матч і аштрафаваны на 400 рублёў (10 базавых).

Адпаведнае рашэнне прыняў 4 кастрычніка камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ.

Як расказвала Еўрарадыё, форвард "Нёмана" падчас гульні са "Славіяй" 29 верасня знарок стукнуў нагой у банер ускрай поля і праламіў яго. На банеры быў надпіс, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў.

Пасля гэтага спартовец запісаў некалькі ролікаў з выбачэннямі, у якіх заявіў, што быў узнерваваны і не заўважыў надпіс. Таксама ён зняў відэаролік, як прывёз кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі