Facebook зачыніў 30 тысяч фэйкавых акаўнтаў

18/04/2017 - 05:32

Сацыяльная сетка Facebook закрыла каля 30 000 фальшывых акаўнтаў, якія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Францыі распаўсюджвалі фэйкавыя навіны. Пра гэта піша zn.ua са спасылкай на Huffington Post.

Для адсейвання фэйкаў Facebook ужывае аўтаматызаваныя механізмы, фіксуючы паўтарэнне фэйкавых навінаў на сотнях фальшывых сайтаў.

Цяпер кампанія заявіла, што працуе над распрацоўкай рэкламных абвестак з інструкцыямі вызначэння ненадзейных сайтаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі