Ілан Маск
Еўрасаюз распачынае расследаванне ў дачыненні да сацсеткі X (Twitter). Прычынай стала верагоднае парушэнне закона ЕС аб лічбавых паслугах, паведамляе Reuters.
Закон, які пачаў дзейнічаць летась, патрабуе ад буйных анлайн-платформаў і пошукавых сістэм прыкладаць больш намаганняў для барацьбы з незаконным кантэнтам і рызыкамі для грамадскай бяспекі, а таксама для абароны ад маніпуляцый. Еўракамісія паведаміла, што правядзе паглыбленае расследаванне ў дачыненні да X і працягне збіраць доказы, адпраўляючы дадатковыя запыты на інфармацыю, праводзячы інтэрв'ю і праверкі. Расследаванне будзе засяроджана на супрацьдзеянні распаўсюджванню незаконнага кантэнту ў ЕС і эфектыўнасці мер, прынятых для барацьбы з маніпуляваннем інфармацыяй. У прыватнасці, згадваецца, што ў кастрычніку на фоне нападу ХАМАС на Ізраіль у Х зафіксаваны фэйкавы кантэнт і ўслаўленне гвалту.
Таксама ЕС будзе расследаваць меры, прынятыя кампаніяй для павышэння празрыстасці сваёй платформы.
Уладальнік X Ілан Маск не згодны з тым, што было парушэнне закона ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут