Дональд Трамп / AFP, MANDEL NGAN
Еўрапейскі дэсант ізноў плануе ляцець у Вашынгтон.
Лідары Старога Свету збіраюцца абмеркаваць з Трампам яго план па завяршэнню вайны ва Украіне.
Як піша The Guardian, на наступным тыдні ў ЗША паляціць прэм'ер Брытаніі Кір Стармер. Акрамя таго, разглядаюць магчымасць тэрміновай паездкі ў Вашынгтон лідары Францыі, Германіі і Італіі.
Мірны план Трампа, акрамя іншага, прадугледжвае ролю і еўрапейскіх краін як у аднаўленні Украіны, так і ў гарантыях бяспекі. Але, як высветлілася, складаўся план без удзелу саюзнікаў ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут