Аляксандр Фрыдман / асабісты архіў
У лістападзе ў ЗША пройдуць папярэднія выбары ў Кангрэс, пасля чаго ўлады ў Дональда Трампа можа паменець. Таму Лукашэнку выгадна ўзяць ад маладога амерыкана-беларускага супрацоўніцтва па максімуме і павярнуць яго на сваю карысць.
Але ці паспее ён за гэты час наведаць ЗША і заключыць "вялікую здзелку" з амерыканцамі, пра якую ішла размова на апошняй сустрэчы з Джонам Коўлам? Ці дацісне Коўл Літву, каб тая адкрыла свае парты для беларускага калію? Ці пойдуць зацікаўленыя еўрапейцы на дыялог з Лукашэнкам, улічваючы навіслую над ім крыміналку? І, урэшце, навошта Лукашэнка ляціць у КНДР?
Абмяркоўваем тэмы з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам. Стартуем у 16:00 па Мінску. Далучайцеся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут