Ігар Іваноў / Еўрарадыё
26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў.
Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць і пашыраць. І мы абавязкова ўсё, намі зробленае і назапашанае, некалі перададзім у Беларусь, бо менавіта там яно некалі напэўна спатрэбіцца, перакананы Ігар Іваноў.
Пра тое, чаму выпрабаванні, якія выпадаюць не першае стагоддзе на лёс беларусаў, — гэта не пакаранне боскае, а шанец, у чым небяспека “моўнага губазіка”, і чаму нам так неабходны творчы нацыяналізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Івановым.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут