Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота
Еўрасаюз ухваліў 20-ы пакет санкцый супраць Расіі. Яго планавалася ўвесці ў лютым да чацвёртай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання расійскіх воойскаў ва Украіну. Але тады санкцыі былі заблакаваныя Венгрыяй і Славакіяй ў сувязі са спыненнем паставак расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба". Цяпер гэты транзіт адноўлены.
Пад санкцыі трапіў, напрыклад, расійскі "ценявы флот" і марскія паслугі па перавозцы расійскіх нафтапрадуктаў.
У новым пакеце санкцый згадваецца і Беларусь. На нашу краіну прапануецца распаўсюдзіць санкцыі, уведзеныя супраць Расіі. У прыватнасці, забараніць экспарт тавараў, якія выкарыстоўваюць перадавыя тэхналогіі, прамысловых трактароў з магутнасцю рухавіка больш за 130 кВт, металаапрацоўчых станкоў, шкляных вырабаў для лабараторый, гумы, змазачных матэрыялаў, якія функцыянуюць пры розных тэмпэратурах, і шэрагу іншых матэрыялаў, рэчываў і прыстасаванняў.
Таксама ЕС хоча забараніць працу турагенцтваў і тураператараў, паслугі гідаў і рэкламу турпаездак у Беларусь.
Акрамя таго, пад дадатковыя забароны трапіць імпарт тавараў з Беларусі, у тым ліку дадатковых відаў сыравіны, карысных выкапняў, металаў, хімічных рэчываў, гумавых вырабаў, дублёных шкураў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут