ЕС вылучыць Беларусі 130 тысяч еўра на ўзмацненне кіналагічнай службы мытні

11/05/2018 - 09:32

Беларусь атрымае ад Еўрасаюза грант па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Узмацненне магчымасцяў кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча". Адпаведны дакумент падпісаны паміж Мінскай цэнтральнай мытняй і Міністэрствам інвестыцый і эканамічнага развіцця Польшчы ад імя ЕС, паведамляе сайт Мытнага камітэта.
 
Вядучым бенефіцыярам праекта выступае Мінская цэнтральная мытня. Праект ажыццяўляецца разам з падатковай адміністрацыяй Беластока. ЕС вылучыць на яго рэалізацыю каля 220 тысяч еўра, з якіх каля 130 тысяч еўра пойдуць для Беларусі.

Гэты праект скіраваны на барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, недапушчэнне крымінальнай дзейнасці і перамяшчэння праз мяжу кантрабандных альбо абмежаваных тавараў. У яго рамках будзе ладзіцца навучанне для супрацоўнікаў кіналагічных службаў Беларусі і Польшчы, а таксама будзе закуплены спецыяльны транспарт для перамяшчэння службовых сабак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі