“Эмігранты”: як жывуць, што спяваюць і пра што мараць — эфір

25/09/2023 - 10:29

Лявон Вольскі і Ketevan / Еўрарадыё

Днямі, а дакладней — на свой дзень народзінаў 14 верасня, Лявон Вольскі выклаў для праслухоўвання “Эмігрантаў”. У новы альбом “генерала айчыннага року” ўвайшла 21 песня пра беларускае жыццё-быццё ў эміграцыі. У запісе бралі ўдзел Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Ketevan, Павал Трыпуць, познаньскі хор "Спеўны сход" і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.

Чым адметная новая праца для самога аўтара і чаму быў абраны менавіта такі, нязвыклы для “сучаснага Вольскага” стыль? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка, удзельніца супольнага праекта “Эмігранты” Ketevan і ўласна аўтар і выканаўца большасці твораў на новым альбоме Лявон Вольскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі