Эканаміст: Размова пра пенсійны ўзрост – цынічная гульня Лукашэнкі

20/10/2015 - 19:07

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас паседжання па пытаннях далейшага развіцця краіны падняў пытанне таго, што пенсійны ўзрост трэба павышаць. Але без згоды беларусаў гэтага не адбудзецца.

Еўрарадыё спытала ў беларускага эканаміста Яраслава Раманчука меркаванне, калі трэба павышаць пенсійны ўзровень у Беларусі і чаму Лукашэнка гэтага не робіць, негледзячы на тое, што ў краінах Еўропы даўно перайшлі да гэтага.

Раманчук: “Лукашэнка будзе працягваць сваю цынічную гульню, маўляў, людзі я буду выптрымліваць ваша цярпенне, пакуль вы не зразумееце, што грошай няма. Па харошаму, краіны Еўропы даўно перайшлі на пенсійны ўзрост 62−65 гадоў.  І нашыя 55−60 гадоў – гэта з іншай эпохі. Калі б Лукашэнка быў лідарам, цягнуў хамут адказнасці сапраўднага лідара тады б было б іначай. А так ён будзе цягнуць да апошняга”.

Як мяркуе эканаміст, граматна было б павысіць пенсійны ўзрост у першы год пасля правядзення выбарчай кампаніі.

“Але Лукашэнка сказаў, што нічога ламаць мы не будзем, нават тое, што не працуе 20 гадоў. Гэта чарговая згубленая пяцігодка для зберагання ўстойлівасці і захавання незалежнасці”.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі